Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2018

Музычная забава "Мы сабралі ўраджай"

 Сёння дзецi старэйшай групы сабраліся на свята Ўраджаю, дзе дзяўчынкі-жнеі "жалi" апошнюю палоску жыта і "вязалi" сноп. Хлопчыкі ўпрыгожвалi сноп кветкамі.

 Потым дзецi выканалi танец "Полька-Янка", расказалi прымаўкі аб працы, удзельнiчалi  ў эстафеце "Збяры каласкi", адгадвалi загадкi пра ўраджай садавіны і агародніны, гулялi ў карагод "Ёсць у нас агарод", у славесную гульню "Садавіна-агародніна" i  ў гульню "Грушка", праспявалi песню "Да нас госці прыйшлі".

 Музычная забава атрымалася вельмi цiкавай!